2012-04-12 13:42:11

Ватыкан збірае міжнародны кангрэс прысвечаны імператару Канстанціну


RealAudioMP3 У Ватыкане пройдзе міжнародны кангрэс прысвечаны імператару Канстанціну, першаму хрысціянскаму кіраўніку Рыма. Арганізатарам форума, які пройдзе 18-21 красавіка, з’яўляецца Папскі камітэт гістарычных навук. Ідэя ініцыятывы – адзначыць 1700-годдзе навяртання Канстанціна. Прэзентацыя кангрэса на тэму “Канстанцін Вялікі ў каранях Еўропы” адбудзецца 17 красавіка ў Ватыкане. У форуме прымуць удзел Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціна Валліні і мэр Вечнага горада Джані Алеманно. Мерапрыемствы будуць праходзіць у розных гістарычных месцах Рыма: Тэўтонскай калегіі на тэрыторыі Ватыкана, у Папскім Латэранскім універсітэце. Тэмы розныя: ад бітвы на Мільвійскім мосце 28 кастрычніка 312 г., калі Канстанцін перамог у баі длякуючы знаку крыжа свайго суперніка Максенція і такім чынам стаў адзіным кіраўніком Рымскай імперыі, да “Міланскага эдыкту” 313 г., якім скончыўся пераслед хрысціян у імперыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.