2012-04-12 12:09:16

Былы нунцый у Расіі стаў лаўрэатам “Сярэбранай ружы св. Мікалая”


RealAudioMP3 Былы Апостальскі нунцый ў Расіі і Узбекістане арцыбіскуп Антоніо Меніні, які зараз з’яўляецца дыпламатычным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы ў Вялікабрытаніі, стаў лаўрэатам “Сярэбранай ружы св. Мікалая”. Гэту прэстыжную ўзнагароду з 2005 г. уручае Экуменічны інстытут Фрайбургскага ўніверсітэта ў Швейцарыі тым асобам, якія па прыкладу св. Мікалая ўнеслі каштоўны ўклад у справу адзінтва хрысціян.

Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбудзецца 9 мая, у свята перанясення рэліквій св. Мікалая з Міры у Бары, у фрайбургскім катэдральным касцёле. Арцыбіскуп Меніні таксама запрошаны прыняць удзел у сустрэчы праваслаўных біскупаў Швейцарыі, якая пройдзе 8-9 мая ў Фрайбургу. Ён прачытае даклад на тэму: “Праваслаўныя і католікі ў Расіі. Тэндэнцыі і перспектывы ў будучыні”.








All the contents on this site are copyrighted ©.