2012-04-11 17:01:35

“Веру, ведаю, разумею”. Сакрамэнт хроста: асвячэнне вады


RealAudioMP3 Мы працягваем размаўляць аб сакрамэнце хросту, ці дакладней аб значэнні тых знакаў, жэстаў і малітваў, якія яго суправаджаюць. У мінулых праграмах мы размаўлялі аб наданні імені, таму хто прымае сакрамэнт, аб пазначэнні знакам крыжа і намашчэнні святым алеем. Сёння мы пазнаёмімся з яшчэ адным знакам – благаслаўленнем вады – асноўнага элемента, якім непасрэдна здзейсняецца хрост. Цікава, што ў грэцкай мове хрост азначае менавіта “пагружэнне” у ваду. Пагаворым аб сімвалізме вады.

Ітак, мы прызвычаіліся да станоўчага значэння вады. Кожнаму вядома, што без яе немагчыма жыццё. Але ў яўрэйскай традыцыі вада мела не толькі станоўчае значэнне. З выбраным народам можа пагадзіцца кожны, хто перажыў караблекрушэнне ці стаў ахвярай павадку. Вада ў вялікіх памерах часам пужае і становіцца па-сапраўднаму небяспечнай. Узгадаем, што з аднаго боку Бог стварыў увесь свет з вады, але затым менавіта вада, патоп, стала наказаннем за грахі людзей. Такім чынам вада сімвалізуе таксама смерць, а выбрацца з яе на сушу азначае збавіцца.

Якую менавіта ваду благаслаўляе святар падчас сакрамэнта хросту. Канешне тую, якая сімвалізуе смерць. Цікава, што старажытныя народы, асабліва на Блізкім Усходзе, лічылі ваду (рэкі, азёры, крыніцы) месцам абітання злых духаў. У славянскай міфалогіі, таксама ёсць некаторае эха такіх вераванняў - паданні пра русалак і вадзяных. Вада ў вялікай колькасці наводзіла страх на чалавека: ёй немагчыма кіраваць, у ёй нельга дышаць. Таму не дзіўна, што ў старажытным амбразіянскім абрадзе хросту праводзілася не толькі асвячэнне вады, а сапраўднае выгнанне з яе злых духаў – абрад экзарцызма.

Ітак, зямля сімвалізуе жыццё, а вада смерць. Хрост заключаецца ў тым, каб чалавек сустрэўся тварам у твар з тым, што яго пужае, са смерцю. У наш час падчас хросту выкарыстоўваецца толькі акрапленне вадой, што канешне зручней, але канешне не перадае відавочна сэнс абрада.

Узнікае пытанне. Калі вада сімвалізуе смерць і небяспеку, то чаму яе выкарыстоўваюць у абрадзе хросту? Я ужо казаў, што ў амбразіянскім абрадзе вада асвячалася спецыяльнымі малітвамі экзарцызма. А вось у рымскім абрадзе, да літургічнай рэформы, у ваду апускаўся алей катэхуменаў, каб выгнаць з яе ўсё зло. Як склаўся такі незвычайны абрад. Давайце звернемся да значэння слова “вада” у той мове, на якой было напісана Святой Пісанне. У Старым Запавеце на старажытнаяўрэйскай мове выкарыстоўваліся два словы – адно азначала “ваду”, а другое “бездань” – гэта значыць небяспечную ваду, стыхію. Лацінскае слова “aqua” мае індаеўрапейскі корань ар-, які азначае нешта рухомае, тое, што пастаянна змяняецца, не паддаецца стрымліванню і таму небяспечнае. Такім чынам мы бачым, што воды бываюць розныя.

У момант асвяэння вады святар прамаўляе словы малітвы, якая ўтрымлівае старазапаветную сімволіку вады: “Божа, сваёй нябачнаю сілай, Ты чыніш цудоўныя справы праз знакі сакрамэнтаў. Ты многімі спосабамі ў гісторыі збаўлення падрыхтаваў водную стыхію, каб праз яе сыходзіла ласка хросту. Твой дух напачатку лятаў над водамі, каб ужо тады яны ўвабралі ў сябе сілу асвячэння. Ты паказаў знак адраджэння ў водах патопа і явіў у ім пачатак сакрамэнта, каб водамі пакласці канец пароку і пачатак добрым учынкам. Божа, ты натхніў сыноў Абрагамі перайсці Чырвонае мора сухімі сцежкамі, каб народ, выбаўлены з рабства фараона, стаў правобразам народа ахрышчанага”. Гэта частка абрада змяшчае ў сябе старажытныя сімвалы, якія з’яўляюцца правобразамі хроста.

Ітак, першы старазапаветны сімвал, які выкарыстоўвае святар падчас благаслаўлення вады – гэта водная стыхія. Паводле кнігі быцця, гэтыя воды утрымліваюць у сябе жыццё. Святы Дух лятаў над водамі і ствараў у іх жыццё. Але набходна было Божае Слова, каб зямля з’явілася з пад вады і аддзялілася ад яе. Гэтыя воды, якія ў арыгінале акрэслены словам “бездна” павінны выпусціць жыццё на свабоду. Ітак, паводле жадання Бога, з бездны, смерці, нараджаецца жыццё.

Другі сімвал – патоп. Ён азначае зло, якое распаўсюдзілася па зямлі ў выніку чалавечых грахоў. Патоп, як пакаранне за гэта сімвалізуе смерць.

Трэці сімвал – воды Чырвонага мора, якія падпарадкоўваюцца воле Божай. Яўрэйскі народ, уцякаючы з Егіпта, сутракае перад сабой мора і трапляе ў безвыходную сітуацыю: наперадзе мора, ззяду – армія егіпцян. У гэтай сітуацыі ім на дапамогу прыходзіць Бог і адкрывае народу шлях праз мора па сушы, што нагадвае момант стварэння, калі зямля была аддзелена ад вады. Калі яўрэйскі народ перайшоў мора, воды закрыліся і забралі тое, што ім прыналежа – егіпецкае войска, якое сімвалізуе зло.

Становіцца зразумела, што ўвайсці ў купель, напоўненую вадой, азначае памерці, дакрануцца да смерці. Але якое значэнне старазапаветная сімволіка мае ў нашы дні?

Прыняць хрост азначае, прыняць удзел у хрысціянскім прароцтве аб магчымасці увайсці ў тое, што забівае і выйсці адтуль жывым. Чаму гэта магчыма? Бо Хрыстус прайшоў гэты шлях да нас. Пан, калі ўваскрэснуў, падараваў чалавеку магчымасць паміраць у сітуацыях, якія без дапамогі Хрыста забіваюць чалавека.

Хрысціянства грунтуецца не на філософіі, а на добрай навіне, на тым факце што хтосці памёр, а затым уваскрос. Хрост – гэта перадача ў спадчыну здольнасці ўваскрасаць. Біблія апісвае гісторыю чалавецтва, якое пазнаёмілася з небяспекай вады, пераўтварылася з дапамогай Бога і падпарадкавала гэтыя воды.

Вада, змывае грэх і адраджае чалавека да новага жыцця. Але што значыць, “змыванне граху”. Гэта яго поўнае пераўтварэнне – вызвалене ад рабскай залежнасці. Стары, грэшны чалавек павінен памерці, каб даць месца новаму, які выходзіць жывым з вады па воле Божай.








All the contents on this site are copyrighted ©.