2012-04-11 12:04:09

Мараніцкі іерарх аб вялікіх чаканнях ад візіту Папы ў Ліван


RealAudioMP3 Апостальскі вікарый Антыяхійскага Патрыярхату для католікаў мараніцкага абраду арцыбіскуп Хайфы і Святой Зямлі Пол Набіль Саях адзначыў вялікі энтузіязм ліванскіх вернікаў у сувязі з візітам Папы 14-16 верасня 2012 г. у краіну. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх распавёў аб тым, што візіт Святога Айца ў Ліван прынясе пазітыўныя вынікі як для Касцёла, так і для краіны. Ён выказаў меракаванне, што Папа закліча ліванскія хрысціянскія супольнасці да аднаўлення і дыялогу паміж сабой.

“Гэтага паслання мы вельмі патрабуем, асабліва сёння, не толькі ў нашым рэгіёне, але ва ўсім свеце. Візіт Святога Айца мае адмысловы характар: Бэнэдыкт ХVI прыбудзе, каб перадаць нам паслясінадальную адгартацыю, вынік яго разважанняў аб Сінодзе Біскупаў для Блізкага Усходу. Дакумент надасць яшчэ большы дынамізм дзейнасці не толькі Касцёла ў Ліване, але каталіцкай супольнасці ўсяго рэгіёну, бо гэта быў менавіта Сінод для Блізкага Усходу. Існуюць вялікія чаканні адносна Апостальскай адгартацыі ў вырашэнні сітуацыі хрысціян у рэгіёне, а таксама палітычных пытанняў”, - адзначыў іерарх.

Мелькіцкі арцыбіскуп Хайфы і Святой Зямлі падкрэсліў, што ў дакуменце шмат месца прысвячаецца моладзі, бо менавіта на яе спадзяецца Касцёл у працэсе свайго аднаўлення.








All the contents on this site are copyrighted ©.