2012-04-11 13:29:51

Епіскапат ЗША паведаміў аб маштабах злоўжыванняў святароў


RealAudioMP3 11 красавіка Канферэнцыя Біскупаў ЗША апублікавала справаздачу за 2011 г. адносна рэалізацыі так званай “Хартыі па абароне дзяцей і моладзі”. У справаздачы адзначаецца, што 68% усіх выпадкаў сексуальнага выкарыстання дзяцей, аб якіх стала вядома ў 2011 г., датычаць перыяду 1960-1984 г.г. У дакуменце падкрэсліваецца, што Касцёл у 2011 г. прапанаваў фінанасавую дапамогу і кампенсацыю 683 асобам, з якіх 453 яе прынялі. Варта нагадаць, што 1750 чалавек у ЗША ўжо атрымліваюць такую дапамогу. Прадстаўнікі Касцёла адзначаюць, што 3% скаргаў (21 выпадак) у 2011 г. датычыла дзяцей. 7 з іх праваахоўныя органы краіны прызналі сапраўднымі, 3 фальшывымі, іншыя яшчэ разглядаюцца.

Епіскапат ЗША паінфармаваў, што ў 2010 г. мясцовы Касцёл выдаткаваў 124 млн. долараў на кампенсацыю ахвярам злоўжыванняў. У 2011 г. гэтая сума знізілася да 109 млн. долараў. У справаздачы адзначаецца, што 253 святары, спасярод абвінавачаных ў сексуальных злоўжываннях, ужо памерлі, 58 пакінулі святарства, а 281 з іх быў выдалены ў выніку абвінавачванняў.

Арцыбіскуп Нью-Ёркскі, старшыня Канферэнцыі Біскупаў, кардынал Цімаці Долан адзначыў, што нават, калі большая частка абвінавачванняў у сексуальным выкарыстанні непаўналетніх тычыцца мінулага перыяду, Касцёл павіннен захоўваць увагу да гэтага пытання. “Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб гэтыя злачынствы ніколі больш не паўтарыліся. Мы будзем далей працаваць для поўнай кампенсацыі ахвярам і прымірэння з імі”, - заявіў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.