11 красавіка Бэнэдыкт
ХVI выказаў свае шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю пуэртарыканскага кардынала Луіса
Апонтэ Марцінэса. Іерарх памёр 10 красавіка ў шпіталі. У тэлеграме на імя арцыбіскупа
Сан-Хуана Раберта Актавіо Гансалеса Невеса, Папа адзначыў, што з вялікім смуткам прыняў
смерць іерарха пасля яго доўгай хваробы. Пантыфік выказаў спачуванні родным памерлага
і ўсяму народу Пуэрта-Рыка. Святы Айцец даручыў памерлага пастыра, які з вялікай адданасцю
служыў свайму народу, заступніцтву Нябеснага Айца.
Папа нагадаў, што кардынал
Марцінэс прымаў актыўны ўдзел у працах ІІ Ватыканскага Сабора, рашэнні якога рэалізаваў
у пуэртарыканскім Касцёле. Бэнэдыкт ХVI падкрэсліў, што памерлы іерарх меў вялікую
любоў да Бога і Касцёла і з адданасцю служыў справе Евангелля.