2012-04-11 14:02:27

50 гадоў пасля ІІ Ватыканскага сабора: кардынал Кох на сустрэчы ў Вене


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох прыме ўдзел у сустрэчы прысвечанай ІІ Ватыканскаму Сабору і яго ўплыву на экуменізм. Яна пройдзе 23 красавіка ў Венскім універсітэце. Ватыканскі іерарх павядзе размову аб “Зменах у экуменізме. Будучым патэнцыяле дэкрэту аб экуменізме “Unitatis Redintegratio”. На форум запрошаны таксама пратэстанцкія і праваслаўныя іерархі і тэолагі. Экуменічная сустрэча з’яўляецца заключнай у шэрагу мерапрыемстваў факультэта каталіцкай тэалогіі ўніверсітэта, прысвечаным 50-годдзю пачатку ІІ Ватыканскага сабору. Галоўная падзея адбылася ў сярэдзіне студзеня 2011 г. у Венскім універсітэце, калі вядомыя тэолагі з нямецкамоўных краін вялі дыскусію аб душпастырскім і літургічным аспектах Сабору і абмяркоўвалі перспектывы на будучыню.

Дэкрэт аб экуменізме “Unitatis Redintegratio” быў прыняты на Саборы 21 лістапада 1964 г. З ім пачаўся новы этап у навучанні і дзейнасці Касцёла, які характэрызуецца большай адкрытасцю на праваслаўных і пратэстантаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.