2012-04-10 15:53:33

Францішканскі кусташ: “канец” рэжыма Асада


RealAudioMP3 У арыентаванага на захаванне палітычнага балансу сіл курсу сірыйскага епіскапату “няма будучыні”. Аб гэтым заявіў а. Пьербаціста Піццабалла, кусташ Святой Зямлі. Тым не менш, ён можа зразумець пазіцыю біскупаў з-за нявызначанасці будучага развіцця падзей. Цяпер, аднак, - “ці хоча гэтага хтосьці, ці не”, - рэжым заканчвае сваё існаванне, і “я ўпэнены, што сітуацыя ідзе да свайго завяршэння”, паведаміў а. Піццабалла.

Мелькіцкі Патрыярх Грыгорый III Лахам сцвярджае ў сваю чарагу, што Башару Асаду трэба даць “другі шанец”, бо існуе страх перад “іракскім сцэнарыем” пасля адыходу Асада, які Піццабалла называе сапраўды рэальным. “Гэта наша занепакоенасць. Падзеі ў Сірыя развіваюцца сёння па сцэнарыю грамадзянскай вайны. Хоць ніхто не называе гэта так, сітуацыя сведчыць аб гэтым. І хрысціяне стаяць паміж франтамі. З аднаго боку рэжымам, які заўсёды іх падтрымліваў, а з іншага, апазіцыяй, аб якой яшчэ не вядома дакладна, хто яна ёсць”, - заўважыў францішканін.

Сірыя характарызуецца значнай этнічнай і рэлігійнай разнастайнасцю. Гэта шмат часу фармавала менталітэт грамадзян. Акрамя таго, хрысціяне “да гэтага часу не з’яўляліся аб’ектам атак. Асноўнай мэтай апазіцыі быў рэжым”, падкрэсліў францішканскі кусташ. Так было дагэтуль, бо ў цяперашні час “паведамляецца, што ісламісты выступаюць супраць хрысціян”.

Але з такімі паведамленнямі, на думку а. Піццабаллы, трэба быць вельмі асцярожнымі. “Праблема ў тым, што з Сірыі наўрад ці можна атрымаць надзейную, аб’ектыўную інфармацыю. Дакладным, аднак, з’яўляецца тое, што хрысціяне пакінулі, напрыклад, Хомс”. Таму, як сказаў кусташ Святой Зямлі, ён не хоча памяншаць небяспекі, якая навісла над хрысціянамі. Існуюць экстрэмісцкія ісламскія групоўкі, якія дзейнічаюць у краіне і якія сур’ёзна пагражаюць паслядоўнікам Хрыста.







All the contents on this site are copyrighted ©.