2012-04-10 16:06:18

Памёр першы пуэртарыканскі кардынал Луіз Апонтэ Матцінэз


RealAudioMP3 10 красавіа, ва ўзросце 89 гадоў, памёр кардынал Луіз Апонтэ Марцінэз, арцыбіскуп пуэртарыканскага Сан-Хуана на пенсіі. Іерарх быў першым у гісторыі кардыналам з гэтага карыбскага вострава. На працягу апошняга месяца жыцця ён знаходзіўся ў адным са сталічных шпіталёў у сувязі з цяжкай хваробай. Кардынал пачаў свой святарскі шлях роўна 62 гады таму – 10 красавіка 1950 г. Праз 10 год, у 1960 г., ён атрымаў біскупскае пасвячэнне, а ў 1964 г. стаў арцыбіскупам Сан-Хуана. Папа Павел VI, за адданую працу іерарха і асаблівы ўклад у дабро Касцёла, надаў яму кардынальскую годнасць. Гэта адбылося ў 1973 г. Іерарх быў таксама абраны старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Пуэрта-Рыка. Кардынал Марцінэз займаўся актыўнай пастырскай дзейнасцю і часта выказваўся адносна найбольш балючых сацыяльных праблем на востраве. Ён мужна супрацьстаяў рэалізацыі ўрадам праграм па кантролі за нараджальнасцю і стэрылізацыі.

Пасля смерці кардынала Апонтэ Марцінэза ў Калегіі Кардыналаў засталося 210 членаў: з іх 123 маюць права голасу на канклаве, іншыя 87 страцілі яго паля дасягнення 80-гадовага ўзросту.








All the contents on this site are copyrighted ©.