Бэнэдыкт XVI: 7 гадоў на Пасадзе св. Пятра. Ніхто больш не кажа пра “пераходны пантыфікат”
19 красавіка папа
Бэнэдыкт XVI адзначыць 7-ю гадавіну абрання на Пасад св. Пятра. Сёння ніхто ўжо не
гаворыць аб “пераходным пантыфікаце”. Пасля сямі гадоў, ясна, што Бэнэдыкт XVI і яго
служэнне ўжо даўно адзначаюцца сваім уласным стылем і профілем. Святы Айцец расставіў
новыя акцэнты, шмат чым здзівіў, меў мужнасць адказваць на выклікі. Ён здейсніў велізарную
працу, выступаючы з прамовамі і выдаючы дакументы. Наколькі ён можа прыцягваць да
сябе людзей, паказала нядаўняе падарожжа на Кубу. Неўзабаве пасля канклава 2005 г.
Бэнэдыкт XVI выйшаў з ценю свайго папярэдніка Яна Паўла II. Як яго даўні супрацоўнік,
працягвае лінію благаслаўлёнага Папы, але акцэнты расстаўляе па-іншаму. Асабліва ў
дыскусіі на тэму ІІ Ватыканскага сабора ён увёў новыя элементы, падкрэсліваючы, што
гэта не быў нейкі пералом, але чарговы этап у 2000-гадовай гісторыі Касцёла. Бэнэдыкт
XVI здзяйсняе пастырскія падарожжы па ўсім свеце, удзельнічае ў днях моладзі, сустракаецца
з прадстаўнікамі іншых канфесій і рэлігій, як гэта адбывалася ў Асізі. Папа моцна
акцэнтуе сітуацыю на Блізкім Усходзе і адносіны з Рускай Праваслаўнай Царквой. Добрыя
перспектывы склаліся ў кантактах з В’етнамам і Кітаем. Умацаваліся і пашырыліся экуменічныя
і міжрэлігійныя кантакты. Адносіны з яўрэямі сталі настолькі стабільным, што яны могуць
вытрымліваць вялікія выпрабаванні.
Бэнэдыкт XVI не з’яўляецца “зоркай” сродкаў
масавай інфармацыі, ён пераконвае сваімі публікацыямі і інтэлектуальнай дыскусіяй.
Ён хоча паставіць пытанне Бога ў цэнтр увагі “дыктатуры рэлятывізму”.
Бэнэдыкт
XVI не заплюшчвае вочы на крытыку ў свой адрас, але яна не ўплывае на той курс, які
абраў Папа. Але нават крытыкі прызнаюць, што цяперашні пантыфікат стане магутным імпульсам
сілай, вызначаючым будучыню Касцёла.