Бэнэдыкт XVI падчас Пасхальнай Вігіліі: Хрыстус – полымя, якое перамяняе нас і свет
Вечарам 7 красавіка
Бэнэдыкт XVI узначаліў Пасхальную Вігілійную літургію ў ватыканскай базыліцы. У св.
Імшы прынялі ўдзел тысячы вернікаў з розных краін свету. Літургія пачалася абрадам
святла, калі Папа, перад уваходам у базыліку асвяціў агонь і ад яго запаліў пасхал.
Затым Пантыфік, у суправаджэнні кардыналаў і біскупаў, уехаў у святыню на спецыяльным
подыўме, зробленым для Пасхальнай вігіліі ў цірольскай майстэрні. Перасоўванне Святога
Айца на подыўме абумоўлена цяжкасцю літургічнай вопраткі. Акрамя таго, подыўм дазваляе
ўбачыць Пантыфіка большай колькасці вернікаў. Падчас св. Імшы Папа удзяліў сакрамэнт
хросту і канфірмацыі васьмі дарослым асобам. У сваёй гаміліі Бэнэдыкт XVI адзначыў,
што праз сваё уваскрасенне Езус, “прыцягвае нас да сябе ў новае жыццё уваскрасення
і перамагае ўсе формы цемры”. Пантыфік звярнуў увагу на тое цемра сапраўды з’яўляецца
небяспечнай для чалавека, бо ў ёй бачны толькі датыкальныя і матэрыяльныя рэчы, але
немагчыма зразумець куды рухаецца свет і жыццё. “Цемра ў адносінах да Бога і каштоўнасцяў
з’яўляюцца сапраўднай пагрозай для нашага існавання і ўсяго свету”, - сказаў Папа.
Святы Айцец адзначыў, што сёння шмат вядома аб матэрыяльных рэчах, але аб Богу і дабры,
можна узнаць толькі дзякуючы веры, сапраўднаму асвячэнню і “адкрыццю вачэй на сапраўднае
святло”.
Папа таксама звярнуў увагу на сімвалізм пасхальнай свечкі. “Яе святло
жыве дзякуючы самаахвяраванню”, - сказаў Святы Айцец і падкрэсліў, што яна нагадвае
аб Хрысце, які ў пасхальнай таямніцы дорыць самаго сябе і такім чынае дае вялікае
святло. Акрамя таго, Папа адзначыў перамяняючую функцыю агня. “Хрыстус, святло – гэта
агонь, полымя, якое зпальвае зло і такім чынам перамяняе свет і нас саміх”, - сказаў
Папа.
Бэнэдыкт XVI адзначыў, што свечка з’яўляецца плёнам працы Божага стварэння
– пчалы, і такім чынам само стварэнне становіцца носьбітам святла. “Супрацоўніцтва
жывой супольнасці вернікаў у Касцёле падобна на працу пчолаў. Яно будуе супольнасць
святла. Такім чынам мы можам убачыць у свечцы заклік да адзінства паміж намі ў супольнасці
Касцёла, які існуе для таго, каб святло Хрыста магла асвяціць свет”, - сказаў Пантыфік.