2012-04-07 12:37:40

Папа прызначыў легата на Эўхарыстычны Кангрэс ў Дубліне


RealAudioMP3 7 красавіка Бэнэдыкт XVI прызначыў Папскім легатам на Міжнародны Эўхарыстычны Кангрэс у Дубліне кардынала Марка Уэлле, прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў. Мерапрыемства пройдзе 10-17 чэрвеня 2012 г. у сталіцы Ірландыі. У ім прымуць удзел прадстаўнікі 95 краін свету, сярод якіх будзе дэлегацыя з Беларусі. Удзельнікі форума будуць разважаць на тэму “Эўхарыстыя: камунія з Хрыстом і нашым бліжнім”. У межах кангрэса пройдзе таксама тэалагічны сімпозіўм, прысвечаны 50-й гадавіне Другога Ватыканскага Сабора. Эўхарыстычныя кангрэсы праходзяць раз у чатыры гады. Папярэдні з’езд адбываўся ў канадскім Квэбеку ў 2008 г. У Ірландыі эўхарыстычны кангрэс адбудзецца не ўпершыню: у гэтай краіне ён праходзіў у 1932 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.