2012-04-06 11:46:53

Святы Айцец у Вялікую Пятніцу памоліцца таксама за ахвяр фінансавага крызісу


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI будзе ўдзельнічаць 6 красавіка ўвечары ў традыцыйным Крыжовым шляху ў Калізеі. Як чакаецца ў набажэнстве прыме ўдзел больш за 40 тыс. чалавек. Падчас адной з 14 станцый сабраныя будуць маліцца за тых, хто стаў ахвярай фінансавага крызісу. Бэнэдыкт XVI большую частку набажэнства правядзе стоячы на ўзгорку Палацін, які ўзвышаецца над амфітэатрам, дзе пройдзе набажэнства. Медытацыі будуць прысвечаны пакутам сучаснага чалавецтва. Упершыню ў гэтым годзе іх тэксты напісалі муж і жонка, Анна-Марыя і Даніла Дзандзуккі. Яны жанатыя амаль 60 гадоў. Медытацыі закрануць становішча сем’яў, якія жывуць у пакутах і турботах, дзяцей, якія выхоўваюцца без бацькоў, з’яву беднасці, наступствы фінансавага і эканамічнага крызісу і стыхійных бедстваў. У сувязі з вялікай колькасцю жадаючых удзельнічаць у набажэнстве ў Калізеі, прылягаючыя вуліцы былі зачынены для руху на працягу дня. Зменены маршруты руху аўтобусаў. Таксама будзе зачынена станцыя метро “Калізей”.







All the contents on this site are copyrighted ©.