2012-04-06 12:57:04

Першы ў свеце поўнаметражным фільм аб жыцці і муках Хрыста


RealAudioMP3 У Вялікую Пятніцу “L’Osservatore Romano” прысвяціла адзін з артыкулаў самаму першаму ў гісторыі поўнаметражнаму фільму аб жыцці і муках Хрыста. Ён быў зняты ў некалькі этапаў французскім рэжысёрам Фернандам Зэкка. Стужка называецца “Жыццё і пакуты нашага Пана Езуса Хрыста”. Яе арыгінал захоўваецца ў Ватыканскай фільматэцы, а паглядзець яго можна нават на “YouTube”. У артыкуле адзначаецца, што хрысталагічны жанр у кінематографе з’явіўся ў першыя гады існавання кіно – на мяжы ХІХ-ХХ ст. Рэжысёр Фернанд Зэкка працаваў на французскай кінастудыі “Pathé”, якая стала піянерам у гэтым жанры і яшчэ ў 1900 г. выпусціла першы кароткаметражны фільм на евангельскую тэматыку.

Працу над фільмам “Жыццё і пакуты нашага Пана Езуса Хрыста” Зэкка пачаў у 1902 г. Яго першая частка была чорна-белай, але ўжо пасля першага паказу, увесь фільм, кадр за кадрам, быў “пафарбаваны” з ужываннем чатырох колераў – гэта тэхніка была на той час новай у кіно. Падчас працы над стужкай Фернанд Зэкка выкарытоўваў першыя віды спецэфектаў і задзейнічаў машыны. Акрамя таго, рэжысёр удзяляў вялікую ўвагу дэкарацыям і знешнему віду акцёраў. Ён выкарыстоўваў сучасныя для сваёй эпохі народныя касцюмы, каб зрабіць персанажаў больш зразумелымі і блізкімі глядачу. Пасля вялікага поспеху першага паказу фільма былі зняты яшчэ некалькі частак стужкі: аб уваскрасенні Лазара, хаджэнні па вадзе, пакланенні трох каралёў. Цікава, што фільм аб Езусе стаў працяглым з усіх якія існавалі на той час: ён доўжыўся 44 хвіліны, у той час як стандартныя фільмы толькі 10 хвілін.

Поспех фільма быў велізарны. На працягу многіх гадоў ён дэманстраваўся ў шматлікіх еўрапейскіх кінатэатрах стаўшы сапраўдным “настаўнікам” і “прапаведнікам” сваёй эпохі, падкрэслівае “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.