2012-04-06 13:45:07

Паразуменне ў справе Каталіцкага універсітэта ў Перу пад пагрозай


RealAudioMP3 Хуткае паразуменне паміж Папскім каталіцкім універсітэтам у Перу і Апостальскай Сталіцай знаходзіцца ў небяспецы. Запланаваная на 13 красавіка пленарнае пасяджэнне рады ўніверсітэта было адкладзена да часу, пакуль не будзе кансенсусу па новай версіі статутаў, паведаміў прарэктар навучальнай установы 5 красавіка. Раней была распаўсюджана інфармацыя, што ўніверсітэт зменіць свае статуты згодна з патрабаваннямі Святога Пасаду і адправіць тэкст зацверджаны радай універсітэта ў Ватыкан.

Рэктарат падкрэслівае, што хоча захаваць каталіцкі і папскі характар ​​універсітэта, як таксама і яго аўтаномію. Рада ўніверсітэта збярэцца, як толькі будзе дасягнута пагадненне ў справе. Святым Пасадам быў вызначаны тэрмін да 8 красавіка.

Кіраўніцтва ўніверсітэта, дзе навучаюцца 22 тыс. студэнтаў, з 2007 г. знаходзіцца ў канфлікце з арцыбіскупам Лімы кардыналам Хуанам Луісам Сіпрыяні, які з’яўляецца Вялікім канцлерам універсітэта. Гаворка ідзе пра права прызначаць рэктара, мець кантроль над навучальнай праграмай і аб’ектамі нерухомасці ўніверсітэта.







All the contents on this site are copyrighted ©.