2012-04-06 15:58:18

Папа падчас Пасхальнай Вігіліі будзе выкарыстоўваць спецыяльны подыўм


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI уедзе на літургію Пасхальнай Вігіліі на спецыяльным подыуме, зробленым у цірольскай майстэрні. Спецыялісты з фірмы “Tischlerei Handl” працавалі над канструкцыяй некалькі тыдняў. На зробленым у чырвоным і залатым колерах подыуме амаль 85-гадовы Бэнэдыкт XVI будзе перасоўвацца па літургічных прычынах. Справа ў тым, што літургічная вопратка Папы часта важыць некалькі кілаграмаў. Таксама, дзякуючы канструкцыі, Святы Айцец будзе бачны для ўсіх вернікаў.

Подыум важыць каля 350 кг, толькі ўдвая менш, чым невялікі аўтамабіль. Перад тым як перадаць канструкцыю да ўжывання Пантыфіку, яна прайшла кантроль на бяспеку з боку швейцарскай гвардыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.