2012-04-05 14:22:46

“Citroën” ахвяраваў Ватыкану два новыя электрамабілі


RealAudioMP3 Для забеспячэння большай бяспекі турыстаў і пілігрымаў на плошчы св. Пятра аўтамабільны канцэрн “Citroën” ахвяраваў Ватыкану два электрамабілі ўласнай вытворчасці. Імі будуць карыстацца паліцэйскія, якія сочаць за парадкам на плошчы. Электрамабілі прыбылі ў Ватыкан некалькі дзён таму. Прадстаўнікі паліцыі паведамілі, што гэта версія “Citroën C-zero”, аўтамабілі якой увогуле не выкарыстоўваюць паліва і таму маюць нулявы ўзровень выкідаў дыаксіду вуглярода, увогуле не ствараюць шуму і такім чынам з’яўляюцца поўнасцю спрыяльнымі для асяроддзя.

Аўтамабіль можа ехаць з хуткасцю 130 км у гадзіну, яго акамулятары трэба зараджаць кожныя 8 гадзін. Канцэрн “Citroën” у спецыяльнай заяве выказвае радасць, што зрабіў канкрэтны ўклад у абарону навакольнага асяроддзя, на што асаблівую ўвагу звяртае папа Бэнэдыкт ХVI. Ініцыятыва падтрымлівае таксама намаганні ўладаў Рыма, якія шукаюць спосабы паляпшэння экалагічнай сітуацыі ў горадзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.