2012-04-05 15:27:35

Ватыканскія музеі ў турыстычным сезоне адчынены амаль да поўначы


RealAudioMP3 Дырэкцыя Ватыканскіх музеяў паведаміла, што ў турыстычным сезоне музеі будуць адчынены амаль да поўначы. З 4 мая па 13 ліпеня і з 7 верасня па 26 кастрычніка, кожную пятніцу яны будуць працаваць да 23.00. У паведамленні нагадваюцца словы Бэнэдыкта XVI, які запрасіў наведваць музеі не толькі турыстаў, але перш за ўсё саміх рымлян, якія маюць магчымасць прыйсці сюды разам з сям’ёй. “Перад тым, як пазнаць вялікую колькасць твораў мастацтва, мы павінны спачатку навучыцца любіць іх. - сказаў дырэктар Ватыканскіх музеяў Антоніо Паолуччы. - Калі мы, рымляне і замежныя госці, здолеем больш пазнаць і больш палюбіць найпрыгажэйшыя музеі свету, нашы намаганні не будуць дарэмнымі”, - сказаў ён.

Дырэкцыя Ватыканскіх музеяў звяртаецца з просьбай да наведавальнікаў для зручнасці папярэдне замаўляць білеты на афіцыйным сайцец музеяў www.museivaticani.va.








All the contents on this site are copyrighted ©.