2012-04-04 12:10:56

Сірыя: Вялікдзень без публічных набажэнстваў


RealAudioMP3 Апостальскі Вікарый Алепа ў Сірыі біскуп Джузэппэ Надзаро заклікаў да неадкладнага спынення насілля ў краіне на перыяд вялікодных святаў. “Няхай змоўкне зброя і скончыцца насілле, якое вядзе да смерці і цярпення. Няхай будзе прынята пасланне міру. Вайна нішчыць усё, толькі мір можа даць нам новую надзею”, - заклікаў іерарх. Ён паведаміў, што сірыйскія католікі будуць адзначаць Вялікдзень без публічных рэлігійных маніфестацый. Не адбудуцца таксама працэсіі Крыжовага шляху па вуліцах гарадоў. Не будуць цэлебравацца велікодныя св. Імшы на адкрытым паветры, як гэта адбывалася звычайна”, - паведаміў іерарх.

Біскуп Надзаро падкрэсліў, што шлях да міру у краіне вядзе праз прымяненне мірнага плану ААН, які прапанаваў былы генсек гэтай арганізацыі Кофі Анан. Апостальскі вікарый мае надзею, што сірыйскі народ не стане ахвярай палітычных гульняў і ціску з боку знешніх сілаў, і што краіна не апынецца ў руках ісламскіх груповак. “У будучыні ў Сірыі павінны быць гарантаваны рэлігійная свабода і правы рэлігійных меншасцяў”, - падкрэсліў іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.