2012-04-04 13:02:16

Каталіцкі Касцёл у Святой Зямлі хоча перанесці дату Вялікадня


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл у Святой Зямлі плануе ў будучым святкаваць Вялікдзень ў адпаведнасці з праваслаўным календаром. Прычына ў вялікай колькасці змешаных сем’яў, заявіў францысканскі кусташ Святой Зямлі Пьербаціста Піццабалла. Усходнія цэрквы вызначаюць дату святкавання Пасхі па старым юліянскім календары, ужываючы іншы спосаб разліку. Ну думку айца Піццабаллы, у экуменічным дыялогу дата Вялікадня з’яўляецца адной з асноўных перашкод.

Прадстаўнік Касцёла заявіў, што “альтэрнатыўная” дата Вялікадня для каталіцкай супольнасці, верагодна, будзе ўведзена ў наступным годзе, калі праваслаўныя будуць святкаваць Вялікдзень 5 мая; Касцёлы заходняй традыцыі адзначаць Пасху ў 2013 г. на пяць тыдняў раней, 31 сакавіка.

Айцец Піццабалла тлумачыць перанясенне даты душпастырскімі прычынамі. “Большасць хрысціянскіх сем’яў у Святой Зямлі з’яўляюцца канфесійна змешанымі”, сказаў францысканскі кусташ. З прапанаванай схемы будуць выключаны Іерусаліская базыліка Гробу Пана і базыліка Нараджэння ў Бэтлееме. Там з 1852 дзейнічае “Status quo”, які дакладна вызначае выкарыстанне гэтых святых месцаў рознымі канфесіямі, чаго не магчыма змяніць.







All the contents on this site are copyrighted ©.