2012-04-04 12:26:20

Ватыканскія музеі: Мікеланджэла ў кіно


RealAudioMP3 Вобразу Мікеланджэла ў кінафільмах апошніх дзесяцігоддзяў будзе прысвечана навуковая канферэнцыя ў ватыкаснкіх музеях. Яна пройдзе 12 красавіка. Размова пойдзе аб фрагментах фільмаў: “Канцэрт для Мікеланджэла” (1974) італьянскага рэжысёра Раберта Расселіні і “Мікеланджэла – агонія і экстаз” (1965) брытанскага рэжысёра Кэрола Рыда. Дакладчыкі канферэнцыі на тэму “Мастацтва і кіно. Мікеланджэла ў сёмым мастацтве” – дырэктар Ватыканскіх музеяў Антоніа Паолуччы і італьянскі кінакрытык Марко Ванэллі. Трэба адзначыць, што форум пройдзе ў непасрэднай блізасці ад месца, дзе змешчаны самы вядомы з твораў мастака эпохі Адраджэння: фрэскі Сікстынскай капэлы.







All the contents on this site are copyrighted ©.