2012-04-04 11:13:10

Ватыкан атрымае 26 новых швейцарскіх гвардзейцаў


RealAudioMP3 26 навабранцаў Папскай швейцарскай гвардыі 6 мая ў Ватыкане прымуць прысягу Папе. Падчас урачыстай цырымоніі ў двары Апостальскага Палаца яны прысягнуць Бэнэдыкту XVI і яго наступнікам “служыць дакладна, сумленна і высакародна”. Сярод іх 16 паходзяць з нямецкамоўнай часткі Швейцарыі, па 5 з французска- і італьянскамоўнай. Рэкруты пачалі выконваць свае абавязкі ўжо ў чэрвені 2011 г. Усяго ў атрадзе Папскай швейцарскай гвардыі налічваецца каля 110 чалавек. Швейцарцы стаяць на абароне Святога Айца і яго Палацу з 1506 г. Прывядзенне да прысягі навабранцаў праходзіць кожны год 6 мая – у памяць аб разграбленні Рыма наёмнікамі імператара Карла V 6 мая 1527 г. У той час, абараняючы папу Клімента VII, героўскі загінулі 147 швейцарскіх салдат. У нашы дні большасць навабранцаў застаецца ў Ватыкане на двухгадовы тэрмін службы.







All the contents on this site are copyrighted ©.