Эмігранты ў вялікіх еўрапейскіх гарадах хочуць жыць па-хрысціянску
У Бруселі адбылася
штогадовая сустрэча адказных за душпастырства сярод эмігрантаў у вялікіх еўрапейскіх
гарадах. У форуме на тэму: “Рэлігійнасць эмігрантаў у секулярызаваным грамадстве”,
прынялі ўдзел шматлікія эксперты з усёй Еўропы. Падчас мерапрыемства было адзначана,
што эмігранты-католікі, якія прыбываюць з краін Паўднёвай і Усходняй Еўропы, а таксама
іншых дзяржаў і кантынентаў, падвяргаюць сябе падвойнай рызыцы. Па-першае яны павінны
будуваць сваё рэлігійнае жыццё ў новым касцёльным кантэксце, які характэрызуецца новай
мовай і іншым менталітэтам. Па-другое яны перажываюць “культурны шок” назіраючы за
эвалюцыяй, якая адбываецца ў адносінах паміж хрысціянствам і еўрапейскім грамадствам,
- адзначылі эксперты.
Як адзначылі ўдзельнікі сустрэчы, скончыўся час ідэнтыфікацыі
Еўропы з хрысціянскай рэлігіяй, што было характэрна на працягу стагоддзяў. Тым не
менш, эмігранты хочуць жыць сваёй верай і ўносіць уклад у “духоўную спадчыну мясцовых
Касцёлаў, - было адзначана на сустрэчы.