2012-04-03 15:54:30

СДМ 2013: Крыжовы шлях па найбяднейшым мікрараёне Рыа


RealAudioMP3 Кардынал Станіслаў Рылка, старшыня Папскай рады па справах свецкіх, паведаміў, што падчас Сусветных дзён моладзі ў бразільскім Рыа дэ Жанейра традыцыйнае набажэнства Крыжовага шляху пройдзе ў адным з найбяднейшых мікрараёнаў мегаполіса. Іерарх адзначыў, што падобныя набажэнствы павінны адбывацца таксама і ў такім асяроддзі, характэрным для вялікай колькасці жыхароў Лацінскай Амерыкі.

Старшыня Папскай рады нагадаў, што адным з вялікіх выклікаў для лацінаамерыканскага кантыненту з’яўляецца беднасць. “Таму адна са стацый
Крыжовага шляху павінна звярнуць увагу на цяжкія ўмовы штодзённага жыцця у бедных частках вялікіх мегаполісаў”, - паведаміў іерарх. Вялікая працэсія Крыжовага шляху, падчас якой разважаецца аб муках і смерці Езуса, належыць да галоўных падзей Сусветных дзён моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.