2012-04-03 15:46:32

Кардынал Антанэллі: сям’я, праца і святы – тры асноўныя вымярэнні жыцця


RealAudioMP3 Кардынал Энніо Антанэллі, старшыня Папскай рады па справах сям’і ў інтэрв’ю агенцтву “SIR” паведаміў, што ў сённяшнім свеце “сям’я, праца і святы з’яўляюцца трыма асноўнымі вымярэннямі чалавечага жыцця, жыцця карыснага для чалавека, якое адзначаецца поўным развіццём асобы і грамадства”. Іерарх адзначыў, што Еўропа перажывае сур’ёзны крызіс, перш за ўсё крызіс сям’і, нараджальнасці і адукацыі. Кардынал Антанэллі падкрэсліў, што падрыхтоўчыя працы да 7-й Сусветнай сустрэчай сем’яў, якая будзе праходзіць у італьянскім Мілане з 30 мая па 3 чэрвеня адбываюцца ва ўсіх дыяцэзіях свету, ужо зроблены пераклады падрыхтоўчых катахезаў на 11 мовах, у тым ліку на арабскай. Іерарх адзначыў, што ў многіх краінах адбываецца, ці ўжо адбыўся, так званы “тыдзень сям’і”, як падрыхтоўчы этап да сустрэчы у Мілане. “Папская рада намагаецца дапамагчы прыбыць на сустрэчу таксама сем’ям з бедных краін. Дзякуючы дапамозе спонсараў у Мілан прыедуць прадстаўнікі з Конга, Чаду, Руанды, Шры Ланкі, Перу, Кубы і Албаніі”, - паведаміў іерарх. Кардынал Антанэллі падкрэсліў, што колькасць такіх краін можа павялічыцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.