2012-04-02 12:51:59

Рым прымае сусветны студэнцкі форум


RealAudioMP3 З 31 сакавіка па 8 красавіка ў Рыме праходзіць 45-ы студэнцкі форум “UNIV 2012”. У сустрэчы прымае удзел больш за 3 тыс. студэнтаў з больш чым 200 універсітэтаў з усяго свету. Сустрэча праходзіць пад дэвізам: “Сіла прыгажосці”. 4 красавіка падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікі ўручаць Бэнэдыкту ХVI ліст, у якім падзякуючць Пантыфіку за яго нядаўняе апостальскае падарожжа ў Лацінскую Амерыку. Прэс-сакратар форума Джованні Васалло адзначыў, што студэнты “з радасцю прынялі заклік Бэнэдыкта ХVI да ўсіх народаў Лацінскай Амерыкі, не кіравацца ўтылітарным менталітэтам, які складае ў ахвяру сваіх інтарэсаў найбольш слабых і безабаронных”.

Ён падкрэсліў, што “UNIV 2012” імкнецца быць месцам сустрэчы і навуковых даследаванняў студэнтаў, якія хочуць быць карыснымі для грамадства і служыць яму. “Рымская сустрэча сведчыць аб тым, што ва ўніверсітэцкім асяроддзі магчыма весці дыялог паміж студэнтамі і выкладчыкамі, паміж верай і розумам, навукай і аб’яўленнем, веруючымі і няверуючымі”, - адзначыў Васалло.

Першая сустрэча “UNIV” прайшла ў 1968 г. па ініцыятыве св. Хасэ Эскрывы, заснавальніка “Opus Dei”.








All the contents on this site are copyrighted ©.