2012-04-01 11:53:21

Кс. Ламбардзі: Вялікая Пятніца будзе святочным днём на Кубе


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі адзначыў, што Апостальская Сталіца выказа вялікую радасць з таго, што ўлады Кубы ўбвясцілі Вялікую Пятніцу свабодным днём ад працы. Як вядома прасіў пра гэта 27 сакавіка ў Гаване Бэнэдыкт ХVI падчас сустрэчы з прэзідэнтам Кубы Раўэлем Кастра. Дырэктар Ватыканскага радыё падкрэсліў, што такое хуткае рашэнне з’яўляецца вельмі пазітыўным знакам. “Святы Пасад мае надзею, што будзе гэта спрыяць удзелу вернікаў у рэлігійных урачыстасцях і добраму святкаванню Вялікадня”, - сказаў італьянскі іезуіт. Кс. Ламбардзі таксама выказаў спадзяванне, што візіт Святога Айца будзе надалей прыносіць жаданыя плёны для дабра Касцёла і ўсіх жыхароў Кубы.








All the contents on this site are copyrighted ©.