2012-04-01 15:39:08

Бэнэдыкт ХVI скіраваў пасланне з нагоды году св. Клары


RealAudioMP3 31 сакавіка Бэнэдыкт ХVI з нагоды Году св. Клары, які ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца з 16 красавіка 2011 г. па 11 жніўня 2012 г. скіраваў на рукі біскупа Асізі-Ночэры Умбра- Гуальдо Тадіно,арцыбіскупа Даменіка Соррэнціно спецыяльнае пасланне. У ім Пантыфік нагадвае, што перад Пальмовай нядзеляй прыпадае таксама 800-годдзе з дня навяртання св. Клары. Пасланне Святога Айца было прачытанае ў катэдры св. Руфіна ў Асізі падчас нешпараў Пальмовай нядзелі ў суботу вечарам 31 сакавіка.

“Св. Францішак і св. Клара таксама і сёння гавораць да сэрца маладых людзей і надалей не паменшылася з боку вернікаў цікавасць да іх”, - адзначыў Пантыфік. Папа падкрэсліў, што ў нашым грамадстве ёсць шмат маладых людзей, якія прымаюць запросіны Хрыста і поўнасцю аддаюцца Яму. “Яны з адвагай, адказнасцю і з надзейяй ўздымаюць жыццёвыя рашэнні і пакідаюць усё, каб поўнасцю аддаць сябе служэнню Пану і братам”, - напісаў Святы Айцец.

Папа таксама адзначыў, што прыклад Клары і Францішка з’яўляюцца заклікам да таго, каб паразважаць над сэнсам нашага існавання і каб мы ў Пану шукалі сакрэту сапраўднай радасці. “Той, хто імкнецца выконваць волю Пана і давярае Яму, не толькі, што не траціць нічога, але знаходзіць сапраўдны скарб, які здольны даць сэнс усяму”, - адзначыў Пантыфік








All the contents on this site are copyrighted ©.