Запланаваная на канец
красавіка канферэнцыя Папскай акадэміі ў абарону жыцця (Pontificia Accademia “Pro
vita”) па даследаваннях у галіне дарослых ствалавых клетак будзе перанесена на больш
позні тэрмін. Касцёл у любым выпадку будзе працягваць дыялог з даследчыкамі, заявіў
кіраўнік каардынацыйнага бюро Папскай акадэміі Скот Боргман. Сустрэча была адменена
з-за фінансавых і арганізацыйных прычын. Трэба больш часу, больш намаганняў і лепшыя
спонсары, каб арганізаваць на належныі узроўні “ІІІ Міжнародны кангрэс па адказных
даследаваннях на ствалавых клетках”, паведаміў Боргман. Ён абверг паведамленні СМІ
аб тым, што форум быў адменены з-за двух выступоўцаў, якія вялі працы з эмбрыянальнымі
ствалавымі клеткамі, чаго не дапускае Касцёл. Боргман прызнаўся, што былі пэўныя рознагалоссі,
аднак, не гэта стала прычынай перанясення канкрэса. На яго думку, трэба весці дыялог
таксама з даследчыкамі, якія не звязаны з Касцёлам.
Усе выступоўцы павінны
дзяліцца сваім досведам толькі адносна даследаванняў на дарослых, а не эмбрыянальных
ствалавых клетках, даў зразумець каардынатар мерапрыемства. Каталіцкі Касцёл жадае
разглядзець розныя пункты гледжання ў галіне даследавання на ствалавых клетках і сумясціць
падыходы да іх з хрысціянскай этыкай.
Пакуль няма новай даты кангрэсу. Да 45
дакладчыкаў і каля 140 зарэгістраваных удзельнікаў будуць высланы лісты з паведамленнем
аб пераносе форуму і ўказаннем прычын такога рашэння. Папская акадэмія ў абарону
жыцця была заснавана ў 1994 г. як кансультатыўны орган для пазіцыі Касцёла ў сферы
абароны жыцця і біямедыцынскіх тэхналогій. Члены Акадэміі прызначаюцца асабіста Святым
Айцом.