2012-03-31 13:35:56

Бэнэдыкт ХVI фінансава дапамагае насельніцтву Кубы і Сірыі


RealAudioMP3 Папская рада “Cor Unum” будзе фінансаваць новы праект па развіццю сельскай гаспадаркі ў двух дыяцэзіях на Кубе. Старшыя рады кардынал Робер Сара адзначыў, што гэта першы канкрэтны плён візіту Бэнэдыкта ХVI у краіну. Іерарх паведаміў, што падчас апостальскага падарожжа Святога Айца, ён меў сустрэчы з кубінскімі біскупамі на тэму магчымай дапамогі з боку Касцёла кубінскаму насельніцтву. “Мы вызначылі два магчымыя напрамкі дзейнасці і зараз чакаем праекту, які мы будзем фінансаваць як канкрэтны выраз міласэрнасці Папы ў адносінах да патрэбаў кубінскага народу”, - паведаміў кардынал Сара ў інтэрв’ю “L’Osservatore Romano”. Ён адзначыў, што місіяй Касцёла з’яўляецца дапамога патрабуючым у духу свабоднага дару Бога. “Я размаўляў з двума біскупамі, якія сказалі мне, што атрымалі дазвол ад уладаў краіны на працу для сялян і з сялянамі ў сваіх дыяцэзіях. - паведаміў ватыканскі іерарх. - Таму па дакладных указаннях Святога Айца я папрасіў у іх, каб яны распрацавалі праект і я паабяцаў ім, што Папская рада “Cor Unum” дапаможа ў яго рэалізацыі”.

Таксама 31 сакавіка Папская рада “Cor Unum” перадала 100 тыс. амерыканскіх долараў, як дар Святога Айца, на дабрачынную дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў Сірыі, асабліва для церпячага мясцовага насельніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.