2012-03-30 15:03:02

“Падворак язычнікаў” у Палерма: на фоне прыгажосці бачна ўсё, што крыўдзіць чалавека


RealAudioMP3 У італьянскім Палерма праходзіць чарговы этап ініцыятывы “Падворак язычнікаў”. Веруючыя і няверуючыя з розных краін свету сустрэліся на Сіцыліі, каб размаўляць аб “Культуры законнасці ў шматрэлігійным грамадстве”. Каталіцкі Касцёл на працягу апошняга часу праводзіць сустрэчы накшталт дыскусій, якія вяліся ў старажытнасці з язычнікамі пры Ерузалімскай святыні. Мэта “Падворку язычнікаў” – праз дыялог знайсці агульныя для веруючых і няверуючых каштоўнасці і прынцыпы і скіраваць іх для дабра чалавецтва. Старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранко Равазі, адкрываючы форум, назваў Палерма, які атаясамліваецца з цэнтрам мафіі, месцам рэальнай барацьбы з беззаконнем і такімі з’явамі, як карупцыя, насілле і міжнародная арганізаваная злачыннасць.

Кардынал Равазі адзначыў, што ўдзел у супрацьзаконнай дзейнасці “скажае твар чалавека, створанага на вобраз і падабенства Бога, падвяргае насіллю права і мараль, фальсіфікуе праўду. Паводле іерарха, неабходна такім чынам весці міжкультурны і міжрэлігійны дыялог, каб ён скіроўваў грамадства на аднаўленне братэрскай лучнасці. “Гэта можна асягнуць сілай прыгажосці, на фоне якой больш яскрава праступае ўсё дрэннае, што крыўдзіць чалавека”,- адзначыў кардынал Джанфранко Равазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.