2012-03-30 13:38:48

Творы Шагала з Ватыканскіх музеяў магчыма прыбудуць у Беларусь


RealAudioMP3 29 сакавіка па ініцыятыве Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці адбылася рабочая сустрэча з Міністрам культуры Беларусі Паўлам Латушкам. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся праекты па двухбаковым супрацоўніцтву ў сферы культуры. Павел Латушка паінфармаваў аб стане і развіцці сучаснай культуры Беларусі. Арцыбіскуп Гуджэроцці падтрымаў ініцыятыву ўсталявання памятнай дошкі ў гонар св. Кірыла і св. Мятода ад беларускага боку ў рымскай базіліцы св. Клімента, у якой ужо знаходзяцца памятныя дошкі ад славянскіх краін.

Таксама абмеркоўвалася перспектыва арганізацыі ў Беларусі выставы твораў Марка Шагала, якія знаходзяцца ў Ватыканскіх музеях.

Як адзначаецца на сайце Міністэрства культуры, на сустрэчы была падкрэслена зацікаўленасць далейшым развіццём двухбаковых адносін у сферы культуры.







All the contents on this site are copyrighted ©.