2012-03-30 13:25:31

Кс. Ламбардзі пракаментаваў апошняе замежнае падарожжа Пантыфіка


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі назваў апошняе апостальскае падарожжа Пантыфіка “асабістай і непасрэднай сустрэчай Папы з народамі Мексікі і Кубы і ўсімі іспанамоўнымі народамі Лацінскай Амерыкі”. Кс. Ламбардзі канстатуе, што католікі амерыканскага кантынента ацэньваюць візіт, як пацвержанне асаблівай увагі падчас цяперашняга пантыфікату да іх. У свааёй аўтарскай рубрыцы “Octava Dies” на Ватыканскім радыё кс. Ламбардзі сцвярджае, што падарожжа стала яскравым запрашэннем да католікаў у Мексіцы і на Кубе быць мужнымі і заклікам да кіраўніцтва дзяржаў, даць Касцёлу большыя магчымасці прысутнасці ў грамадстве. Падчас падарожжа Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што матывам свабоды рэлігіі з’яўляюцца не нейкія пывілеі, але магчымасць служыць з мэтай эфектыўнага ўкладу ў дабро ўсіх і будавання больш братэрскага, справядлівага і мірнага грамадства.

Кс. Ламбардзі адказаў тым, хто лічыць, што нечага не хапіла падчас падарожжа: наведання Гвадэлупы, сустрэчы з дысідэнтамі і ахвярамі Масэля. “Гэта толькі таму, што немагчыма за такі кароткі час ахапіць усё, што хацелася б”, - патлумачыў кіраўнік Залі Друку. “Служыць даверу і надзеі – вось што пажадаў падарыць сваім візітам Папа,”- заключыў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.