30-годде аднаўлення дыпадносін паміж Святым Пасадам і Вялікабрытаніяй
30 гадоў таму былі
поўнасцю адноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Вялікабрытаніяй і Апостальскай Сталіцай.
Гэта адбылося напярэдадні апостальскага візіту бл. Яна Паўла ІІ у краіну. Трэба адзначыць,
што Каралеўства Англіі ў 1479 г. свайго першага замежнага пасланніка скіравала менавіта
ў Папскую дзяржаву. Адносіны былі перарваныя ў 1534 г. каралём Генрыхам VІІІ, вынікам
чаго стала стварэнне Англіканскай Царквы.
У 1914 г. двухбаковыя кантакты былі
адноўлены дамовай, якую падпісаў папа Пій ХІ, але без абмену дыпламатамі. Толькі ў
1982 г. адбылося ўстанаўленне паўнавартасных дыпламатычных адносін. Пры Святым Пасадзе
пачаў пастаянна працаваць надзвычайны і паўнамоцны пасол Вялікабрытаніі, а ў Аб’яднанае
Каралеўства прыбыў Апостальскі нунцый. Адносіны атрымалі далейшае паглыбленне пасля
2010 г., дзякуючы апостальскаму падарожжу ў краіну папы Бэнэдыкта ХVІ.