2012-03-29 14:06:36

Ян ХХІІІ – першы Папа, чый голас гучаў на плошчы Рэвалюцыі ў Гаване


RealAudioMP3 Першым Папам, чый голас гучаў на плошчы Рэвалюцыі ў Гаване, быў Ян ХХІІІ. Гэта было 53 гады таму. Дзякуючы аналізу сведчанняў і архіўных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў нацыянальным гістарычным архіве Кубы, стала вядома, што 29 лістапада 1959 г., падчас св. Імшы на плошчы Рэвалюцыі да вернікаў звяртаўся Рымскі Пантыфік. Ян ХХІІІ спецыяльна запісаў радыёзварот да кубінскага народа, які быў агучаны дзякуючы Ватыканскаму радыё. Дырэктар кубінскага гістарычнага архіва Еўджэніо Суарэз, у артыкуле пад назвай “Першая св. Імша на плошчы Рэвалюцыі”, апублікаваным на сайце кубінскіх журналістаў “Cubadebаte”, адзначыў, што 53 гады таму, праз некалькі месяцаў пасля трыўмфу рэвалюцыі, кубінскія іерархі склікалі Каталіцкі нацыянальны кангрэс. Ён праходзіў 28-29 лістапада 1959 г. Гісторык адзначыў, што кульмінацыйным момантам гэтай падзеі была св. Імша ў гонар Маці Божай Міласэрнасці з Эль Кобрэ на плошчы Рэвалюцыі ў Гаване. “Падчас літургіі вернікі перажылі вельмі эмацыйны момант, калі дзякуючы Ватыканскаму Радыё пачулі голас Яна ХХІІІ”, - падкрэсліў гісторык.

У сваім звароце Пантыфік даверыў кубінскі народ апецы Маці Божай Міласэрнасці з Эль Кобрэ і пажадаў, каб яна прынесла супакой і любоў для гэтага вострава.

Навукоўцы адзначаюць, што на гэтай св. Імшы прысутнічаў таксама малады Фідэль Кастра, лідэр рэвалюцыі, у суправаджэнні сваіх сяброў і паплечнікаў.

Ян Павел ІІ цэлебраваў св. Імшу на цэнтральнай плошчы сталіцы Кубы 25 студзеня 1985 г., а Бэнэдыкт XVI 28 сакавіка 2012 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.