2012-03-29 16:51:24

Міжнародная сустрэча “Мадрыд 2011 – Рыа 2013”


RealAudioMP3 У Рока дзі Папа пад Рымам 29 сакавіка пачалася Міжнародная сустрэча “Мадрыд 2011 – Рыа 2013”. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі 98 краін з пяці кантынентаў – адказныя за падрыхтоўку Сусветных дзён моладзі ў Рыа ад імя біскупскіх канферэнцыі і касцёльных рухаў. Старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка адзначыў, што моладзевы форум у Рыа дэ Жанейра стане другім па ліку, які пройдзе ў Лацінскай Амерыцы. У 1987 г. дні моладзі прымала Аргентына. Ён нагадаў, што ў Бразіліі пачалася перэгрынацыя крыжа Сусветных дзён моладзі і іконы Маці Божай “Збаўленне рымскага народу”. Кульмінацыяй сустрэчы ў Рока дзі Папа стане ўдзел дэлегатаў у св. Імшы на плошчы св. Пятра ў Пальмовую нядзелю 1 красавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.