2012-03-29 14:40:16

Арцыбіскуп Зімоўскі заклікаў да салідарнасці з хворымі на аўтызм


RealAudioMP3 Неабходна выказаць “па-сапраўднаму салідарную ўвагу і блізасць да людзей хворых аўтызмам і іх сем’яў”. З такім заклікам звярнуўся старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі. Зварот іерарха быў апублікаваны ў сувязі з V Сусветным днём барацьбы з аўтызмам, які будзе адзначацца 2 красавіка. Арцыбіскуп адзначыў, што паводле статыстычных дадзеных, аўтызм аднолькава распаўсюджаны ў бедных і багатых краінах. У Еўропе ад гэтай хваробы пакутуюць каля 60 з 10 тыс. дзяцей. Іерарх падкрсэліў, што Касцёл, разумеючы пакуты і цяжкасці, з якімі жывуць хворыя на аўтызм і іх сем’і, заклікае да большай увагі да іх праблем з боку навукоўцаў, медыкаў і палітыкаў. Арцыбіскуп Зімоўскі напісаў, што гэта неабходна, каб адкрыць і сведчыць аб годнасці чалавека, якую ніякія асаблівасці ў развіцці не могуць знішчыць.








All the contents on this site are copyrighted ©.