2012-03-28 18:11:43

Італьянскі вучоны: кубінскія эмігранты могуць дапамагчы краіне


RealAudioMP3 Італьянскі прафесар Антоніо Марыя Бажыо, які выкладае на Кубе сацыльнае навучанне Касцёла, заўважыў, што візіт Папы дапаможа хрысціянам узрасці ў веры і ўзмацніць адзінства кубінскага народа. Ён адзначыў, што праблемай краіны з’яўляецца адсутнасць дыялога з тымі, хто пакінуў Кубу па палітычных, так ці эканамічных прычынах. “Неабходна пазбавіцца усіх радыкальна антаганістычных і экстрымісцкіх пазіцый, і трэба, каб была добрая воля з усіх бакоў, бо толькі гэта можа даць сур’ёзную дапамогу Кубе. Папа можа падштурхнуць у гэтым напрамку: не непасрэдна, але нават толькі сваёй прысутнасцю”, - сцвярджае спецыяліст.

“Акрамя сацыялізма і вар’яцкага капіталізма, з якім змагалася рэвалюцыя, існуе іншая форма свабоднай эканомікі – адказнай, салідарнай і цывілізаванай. У гэтым можа дапамагчы Касцёл”, - сцвярджае прафесар. Ён ўказвае, што кубінскія эмігранты маюць вопыт прадпрамальніцтва, якога не мае насельніцтва вострава, і сродкі, якія хацелі б інвеставаць у нацыянальную эканоміку. “Касцёл з’яўляецца гарантам дыялогу”,- сказаў прафесар Бажыо.








All the contents on this site are copyrighted ©.