2012-03-28 13:28:43

Фідэль Кастра паведаміў, што Папа пагадзіўся сустрэцца з ім


RealAudioMP3 Былы кіраўнік Кубы Фідэль Кастра, у сваёй рубрыцы “Роздумы”, паведаміў, што 28 сакавіка сустрэнецца з Бэнэдыктам ХVI. Кастра звяртае ўвагу на сённяшнія выклікі, перад якімі стаіць чалавецтва, і з якімі са складанасцямі змагаюцца марксісты, хрысціяне, будысты, веруючыя і няверуючыя. Былы кубінскі лідэр напісаў: “Я з вялікай радасцю сустрэнуся ў сераду 28 сакавіка з папам Бэнэдыктам ХVI, падобна як раней сустракаўся з Янам Паўлам ІІ, з чалавекам, якому сустрэчы з дзецьмі і простымі людзьмі прыносілі вялікую радасць”. Фідэль Кастра, як паведамляе асабіста ў сваёй рубрыцы, вырашыў прасіць Святога Айца, вельмі занятага падчас падарожжа, прысвяціць яму некалькі хвілін свайго каштоўнага часу. “Міністр замежных спраў Кубы Бруно Радрыгес паінфармаваў мяне, што Бэнэдыкту ХVI было б вельмі прыемна сустрэцца са мной у сціплай і простай форме”, - паведамляе Фідэль Кастра.








All the contents on this site are copyrighted ©.