2012-03-28 15:47:39

Арцыбіскуп Бонаццы: Фідэль добра разумеў сацыялогію хрысціянскай рэчаіснасці


RealAudioMP3 Былы Апостальскі Нунцый на Кубе арцыбіскуп Луіджы Бонаццы, які зараз з’яўляецца Апостальскім нунцыем у краінах Прыбалтыкі, распавёў у інтэрв’ю агентву “SIR”, што Фідэль Кастра меў асабліва глыбокую павагу да бл. Яна Паўла ІІ, нават, калі не згаджаўся з ім у некаторых пытаннях. “Былы кіраўнік Кубы бачыў у Папе чалавека моцнай улады і вельмі цаніў яго сведчанне. Я павінен сказаць, што таксама і Ян Павел ІІ бачыў у Фідэлю асобу, якая заслугоўвае павагі і Папа меў жаданне, мару, убачыць нешта новае ў ім”, - паведаміў іерарх.

Былы Нунцый на Кубе выказаў радасць з сустрэчы Бэнэдыкта ХVI з Фідэлям, бо гэтыя персоны з’яўляюцца прадстаўнікамі двух розных гісторый, двух досведаў, двух праектаў жыцця: Касцёла і свету, якія сустракаюцца. “Я малюся ў гэты важны момант, каб кожная сустрэча заўсёды прыносіла імпульс для аднаўлення і новага жыцця”, - сказаў арцыбіскуп Бонаццы.

Гаворачы аб адносінах Фідэля Кастра да хрысціянскай веры, іерарх адзначыў, што былы лідэр Кубы вельмі добра разумее сацыялогію хрысціянскай рэчаіснасці, яму было вядомым яе містычнае і харызматычнае вымярэнне. “Вернасць, пакора, павага, паслухмянасць, якія яму ўдалося атрымаць ад жыхароў краіны, маюць моцнае харызматычнае вымярэнне. Фідэлю ўдалося стварыць імідж лідэра, які даваў народу бяспеку і запэўніваў будучыню, але, у той самы час, ён цвёрта патрабаваў ад народу згоды і прыняцця сваіх рашэнняў”, - адзначыў арцыбіскуп Бонаццы.








All the contents on this site are copyrighted ©.