2012-03-27 13:37:06

Святы Айцец да моладзі: хрысціянская радасць не з’яўляецца уцёкам ад рэчаіснасці


RealAudioMP3 З нагоды ХXVIІ Cусветнага дня моладзі, які праводзіцца на дыяцэзіяльным узроўні ва ўсім Касцёле ў Пальмовую нядзелю, якая ў гэтым годзе прыпадае на 1 сакавіка, Бэнэдыкт XVI звярнуўся да юнакоў і дзяўчат са спецыяльным пасланнем. Эпіграфам да яго паслужылі словы з Паслання апостала Паўла да Філіпянаў: “Вы заўсёды шчаслівыя ў Пану” (4, 4). “Менавіта радасць з’яўляецца асноўным элементам хрысціянскага досведу, і Касцёл пакліканы несці яе свету”, - сцвярджае Святы Айцец.

“У сённяшнім складаным кантэксце многія маладыя людзі вакол вас маюць вялізную патрэбу адчуць, што хрысціянскае пасланне з’яўляецца пасланнем радасці і надзеі!” - піша Пантыфік. У пасланні, апублікаваным сёння, Папа гаворыць аб шляху, на якім трэба шукаць радасць, якая не звязана з часовымі задавальненнямі. Сапраўдны смак існаванню можа даць толькі глыбокая і поўная, доўгатэрміновая радасць, падкрэслівае Папа. Ён нагадвае, што маладосць – гэта пастаяннае адкрыццё на простае шчасце, якое дорыць Пан: жыць, атрымліваць асалоду ад прыгаджосці прыроды, добра зробленай працай, служэння, шчырай і чыстай любові.

Святы Айцец нагадвае пра шчасце, якое здабываецца ў сям’і, сапраўдным сяброўстве, адкрыцці ўласных здольнасцяў і іх рэалізацыі, у павазе з боку іншых, магчымасці выказацца і быць зразуметым, магчымасці рабіць праектаваць будучыню, быць карысным іншым. Для ўсяго гэтага трэба разумець, што крыніцай радасці з’яўляецца Бог, які “жадае прыняць нас у сваю радасць”.

Бэнэдыкт XVI падкрэслівае: “Радасць інтымна спалучана з любоўю: гэта два непадзельныя плёны Святога Духа”. Тут неабходна вызначаць спакусы, якія аддаляюць ад сапраўднай радасці. Святы Айцец папярэджвае, што давер да Пана дае магчымасць нават прыняць хваробу як містычны выраз Яго волі для дабра ўсіх.

“Хрысціянская радасць не з’яўляецца уцёкам ад рэчаіснасці, але звышнатуральнай сілай, якая служыць змаганню і перажыванню штодзённых цяжкасцяў”, - піша Пантыфік. “Будьце місійнымі энтузіястамі новай евангелізацыі! Нясіце тым, хто пакутуе, хто знаходзіцца ў пошуку, радасць, якую Езус жадае падарыць” - заклікаў Папа маладых католікаў напрыканцы свайго паслання ў кантэксце наступных Сусветных дзён моладзі ў Рыа дэ Жанейра ў 2013 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.