2012-03-27 16:13:30

Напружаны перадпасхальны перыяд для Святога Айца


RealAudioMP3 Кіраўнік Службы папскіх літургічных цэлебрацый кс. прэлат Гвідо Марыні паведаміў 27 сакавіка аб падрабязнасцях удзелу Папы ў перадпасхальных і пасхальных літургічных цэлебрацыях. Святы Айцец возьме ўдзел ва ўсіх набажэнствах Вялікага тыдня. У св. Імшы ў Пальмовую нядзелю прыме ўдзел рымская моладзь, якая разам з аднагодкамі з іншых частак свету возьме ўдзел у Дыяцэзіяльным дні моладзі. У Вялікі чацвер, 5 красавіка, Пантыфік узначаліць два набажэнствы: раніцай св. Імшу крыжма ў базіліцы св. Пятра і вечарам св. Імшу Вячэры Пана ў базіліцы св. Яна на Латэране. На працягу апошняй Папа абмые ногі 12 святарам Рымскай дыяцэзіі. Падчас св. Імшы крыжма каля 1600 святароў, біскупаў і кардыналаў пацвердзяць свае святарскія абяцанні.

У Вялікую пятніцу, 6 красавіка, пасля пакутнага набажэнства, Пантыфік позна вечарам возьме ўдзел у Крыжовым шляху ў Калізеі.

7 красавіка Святы Айцец узначаліць літургію Пасхальнай Вігіліі ў базыліцы святога Пятра, а раніцай 8 красавіка будзе цэлебраваць св. Імшу ў Нядзелю Уваскрасення Пана. Адметнасцю стане прачытанне Евангелля падчас набажэнства на двух мовах: лацінскай і грэцкай, што стане падкрэсленнем універсальнасці Касцёла. Пасля св. Імшы Бэнэдыкт XVI удзеліць благаслаўленне “Urbi et orbi” і павіншуе хрысціян з Вялікаднем на больш чым 60 мовах.








All the contents on this site are copyrighted ©.