2012-03-27 11:57:54

Мексіканскія і кубінскія СМІ паказваюць станоўчы вобраз візіту Папы


RealAudioMP3 Мексіканскія СМІ у апошні дзень прабывання Бэнэдыкта XVI у краіне станоўча выказваюцца аб чатырохдзённым візіце. Абмеркаванне на першых старонках ідзе вакол тэмы “насілле”. “Папа заклікае Мексіку перамагчы гандаль наркотыкамі і беднасць”, - піша “El Universal”, і ўзгадвае важныя лічбы візіту: 640 тыс. вернікаў падчас св. Імшы ў Леоне, 200 біскупаў з краін Лацінскай Амерыкі на сустрэчы з Папам. Штодзённік “Milenio”, тым часам, ставіць у цэнтры унутрыпалітычную тэму: прымірэнчы поціск рук паміж двума палітычнымі ворагамі. Экс-прэзідэнт Мексікі Вісэнтэ Фокс і левы кандыдат у прэзідэнты Андрэс Мануэль Лопес Обрадор, як здаецца, прымірыліся падчас набажэнства падчас св. Імшы са Святым Айцом.

Кубінская прэса таксама ставіць на першы план візіт Пантыфіка ў краіну. Дзяржаўны партыйны орган “Granma” выйшла пад загалоўкам: “Куба чакае папу Бэнэдыкта XVI”. Газета паведамляе, што першы горад, які прымае Папу, Санц’яга дэ Куба – падрыхтаваны да візіту.

Дзяржаўны інтэрнэт-партал “Cubadebate”, тым часам, прапануе чытачам рэпартажы з візіту ў рэальным часе. Мексіканская ж газета “Excelsior” падкрэслівае важнасць моманту падарожжа Пантыфіка на Кубу: “Папа Бэнэдыкт XVI сустрэне краіну, якая знаходзіцца ў працэсе рэканструкцыі”.

Выходзячая ў Маямі апазіцыйная да кубінскага ўраду газета “El nuevo Herald”, звяртае ўвагу на новую хвалю арыштаў амаль 70 дысыдэнтаў на Кубе.







All the contents on this site are copyrighted ©.