2012-03-26 14:41:57

Славацкі святар стаў рэктарам Папскага універсітэта ў Рыме


RealAudioMP3 Славацкі айцец дамініканец Міраслаў Адам быў прызначаны новы рэктарам Папскага універсітэта св. Тамаша Аквінскага ў Рыме. Ён нарадзіўся у 1963 г. ў Славакіі. У 1987 г. атрымаў доктарскую ступень ў галіне ветэрынарнай медыцыны, але затым вырашыў прысвяціць сваё жыццё святарскаму служэнню. У 1995 г. ён атрымаў святарскае пасвячэнне, а праз некалькі гадоў абараніў дактарат па Кананічнаму Праву ў Папскім універсітэце св. Тамаша Аквінскага ў Рыме. Затым быў абраны правінцыялам Ордэна дамікананцаў ў Славакіі. З 11 кастрычніка 2005 г. выкладаў кананічнае права. У снежні 2009 г. быў прызначаны дэканам факультэта Кананічнага Права і віцэ-рэктарам Папскага універсітэта св. Тамаша Аквінскага. З 2009 г. з’яўляецца кансультантам Кангрэгацыі Веравучэння, Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця.
Нарэшце, 26 сакавіка 2012 г. кс. Міласлаў Адам быў прызначаны рэктарам Папскага універсітэта св. Тамаша Аквінскага ў Рыме.
Гісторыя гэтага універсітэта пачалася яшчэ ў XVI ст. Сярод яго вядомых выпускнікоў Караль Вайтыла, будучы Папа Ян Павел ІІ, лаурэат Нобелеўскай прэміі міру Пір Жорж, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў Марк Уэлле і інш.








All the contents on this site are copyrighted ©.