2012-03-26 15:10:37

Кубінскі міністр: палітычных маніпуляцый візітам Папы не будзе


RealAudioMP3 Кубінская камуністычная прэса шмат піша аб візіце Пантыфіка, які пачнецца 26 сакавіка. На першай старонцы выдання камуністычнай моладзі Кубы “Juventud Rebelde” размешчана інтэрв’ю з міністрам замежных спраў гэтай краіны Бруна Радрыгесам Парыльяй. Ён лічыць, што “палітычных маніпуляцый візітам Бэнэдыкта ХVI на Кубу не будзе”. На думку міністра Папа сустрэне “патрыятычны, энергічны, адукаваны народ, які пераканы ў сваіх грамадскіх праектах і сваёй сапраўднай дэмакратыі”. Палітык падкрэсліў таксама, што ўлады краіны актыўна супрацоўнічалі з прадстаўнікамі Апостальскай Сталіцы, каб візіт Папы стаў вялікай падзеяй ў гісторыі кубінскага народа. Міністр звярнуў увагу на добрыя “адносіны паміж Кубай і Апостальскай Сталіцай”.

“Куба абараняе сваю незалежнасць, дэмакратычны і справядлівы міжнародны парадак”, - заявіў міністр Парылья. Ён падкрэсліў, што свабода і годнасць з’яўляюцца найважнейшымі каштоўнасцямі кубінскага народа, нягледзячы на эканамічную блакаду з боку ЗША, якую крытыкаваў яшчэ бл. Ян Павел ІІ. “Куба заўсёды адкрытая на шчырыя размовы і абмен ідэямі са Святым Айцом”, - заявіў міністр замежных спраў.








All the contents on this site are copyrighted ©.