2012-03-25 12:59:12

Папа да мексіканскіх дзяцей: няма узросту для любові і служэння (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Вечарам 24 сакавіка Бэнэдыкт XVI звярнуўся да групы мексіканскіх дзяцей.
Папа, заклікаў іх заўсёды памятаць аб любові Хрыста і яго любові. Пантыфік выказаў сваю салідарнасці і асаблівую блізасць дзецям, якія нясуць цяжар пакутаў, пакінутасці, насілля ці голада. Акрамя таго, Святы Айцец заклікаў іх не адказваць злом на зло, а быць прыладамі дабра, герольдамі прабачэння, носьбітамі радасці і слугамі адзінства. “Дарагія дзеці, - сказаў Папа - Я рады магчымасці сустрэцца з вамі і ўбачыць вашы вясёлыя твары, якія напоўнілі гэту цудоўную плошчу. Вы займаеце вельмі важнае месца ў сэрцы Папы. Зараз я хачу, каб усе дзеці Мексікі ведалі аб гэтым, асабліва тыя, які нясуць цяжар пакутаў, пакінутасці, насілля ці голада, што ў гэтыя месяцы, асабліва адчуваецца ў некаторых рэгіёнах краіны з прычыны засухі. Дзякую за гэту сустрэчу ў веры, за ваш святочны настрой і радасць, якую вы варажаеце праз спевы. Сёння мы поўныя радасці і гэта важна. Бог хоча, каб мы былі заўсёды шчаслівымі. Ён ведае нас і любіць. Калі мы дазволім любові Хрыста змяніць наша сэрца, тады мы зможам змяніць свет. Гэта таямніца сапраўднага шчасця.

Гэта месца ў якім мы знаходзімся выражае гарачае жаданне, якое ёсць у сэрцах усіх народаў: “супакою”, дару, які паходзіць з вышыні. “Супакой вам” (Ян 20,21) - гэта словы ўваскрослага Хрыста. Мы чуем іх на кожнай св. Імшы і сёння яны па новаму гучаць тут, з надзеяй, што хтосці пераменіцца ў сеяцеля і пасланніка супакою, дзеля якога Хрыстус аддаў сваё жыццё.

Вучань Хрыста не адказвае на зло злом, але заўсёды з’яўляецца прыладай дабра, герольдам прабачэння, носьбітам радасці, слугой адзінства. Езус хоча пісаць у жыцці кожнага з нас гісторыю сяброўства. Таму прыміце яго, як лепшага з вашых сяброў. Ён не стамляецца казаць вам аб неабходнасці любіць усіх і рабіць дабро. Вы пачуеце яго, калі будзеце мець блізкія адносіны з Ім. Ён дапаможа вам таксама ў складаных сітуацыях.

Я прыйшоў, каб вы пачулі маю любоў. Кожны з вас з’яўляецца падарункам Бога для Мексікі і свету. Ваша сям’я, Касцёл, школа і тыя, хто мае адказнасць у грамадстве павінны разам працаваць, каб вы маглі атрымаць як спадчыну лепшую будучыню, без зайздрасці і падзелаў.

Таму, я хачу узняць мой голас заклікаючы усіх абараняць і клапаціцца аб дзецях, каб ніколі не гаслі іх усмешкі, каб яны маглі жыць у супакоі і з даверам глядзець у будучыню.

Вы, мае маленькія сябры, не адны. Разлічвайце на дапамогу Хрыста і Яго Касцёл, каб весці хрысціянскі стыль жыцця. Удзельнічайце ў нядзельнай св. Імшы, катэхезе, розных апостальскіх групах, шукайце месцы малітвы, братэрства і любові. Так жылі бласлаўлёныя Хрыстабал, Антоній і Ян, маленькія мучанікі Тлаксалы. Яны даведаўшыся аб Езусе, у часы першай евангелізацыі Мексікі, адкрылі для сябе, што няма больш вялікага скарбу чым Ён. Яны былі маленькія як вы, і ад іх мы можам навучыцца таму, што не існуе узросту, каб любіць і служыць.

Я бы хацеў застацца з вамі даўжэй, але павінен ісці. Застанемся аб’яднанымі ў малітве. Я запрашаю вас, маліцца заўсёды, таксама дома; так вы адчуеце радасць размоваў з Богам у сям’і. Маліцеся за ўсіх, таксама за мяне. Я буду маліцца за вас, каб Мексіка стала агменнем у якім усе яе жыхары будуць жыць у спакоі і гармоніі. Я благаслаўляю вас ад усяго сэрца і запрашаю прынесці любоў і благаслаўленне Папы вашым бацькам і братам, а таксама ўсім, хто вам дарагі. Няхай Панна Марыя вас суправаджае. Дзякую вам, мае маленькія сябры.








All the contents on this site are copyrighted ©.