2012-03-25 14:53:32

Да 750 тыс. чалавек на св. Імшы са Святым Айцом


RealAudioMP3 Ужо за дзень да св. Імшы з Бэнэдыктам XVI у “Парку 200-годдзя” у Леоне пачалі збірацца шматлікія вернікі, каб заняць месца. Газета “Excelsior” паведамляе, што некалькі сотняў чалавек былі на плошчы ўжо раніцай у суботу са спальнымі мяшкамі і палаткамі. Яны разбілі імправізаваны лагер, каб забяспечыць сабе месца з найлепшым абзорам алтара. Паліцыя і сілы бяспекі суправаджаюць вернікаў у доўгай дарозе пад пякучым сонцам да месца св. Імшы. Для ўдзелу ў нядзельным набажэнстве Каталіцкі Касцёл распаўсюдзіў у кожнай дыяцэзіі краіны 300 тыс. бясплатных білетаў для знаходжання ў абмежаванай прасторы вакол алтара. Тым не менш, мясцовыя СМІ паведамілі, што на св. Імшы чакаецца 750 тыс. вернікаў. Улады імкнуцца ўсталяваць 22 гіганцкіх экраны, каб зрабіць даступным удзел у набажэнстве тым, якія не змогуць прайсці ў сектары перад алтаром. Канцэлебраваць св. Імшу з Папам будуць 250 кардыналаў і біскупаў, у тым ліку старшыні ўсіх 22 біскупскіх канферэнцый Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Гэта будзе перадапошні пункт падарожжа Папы ў Мексіку. У панядзелак 26 сакавіка Бэнэдыкт XVI вылеціць на Кубу.







All the contents on this site are copyrighted ©.