2012-03-25 13:52:39

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Мексікі


RealAudioMP3 24 сакавіка Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Мексікі Фэліпэ Кальдэронам. Сустрэча прайшла ў палацы “La Casa del Conde Rul” – урадавай сядзібе ў Гуанахуата, пабудаванай напрыканцы XVIII ст. Прэзідэнт сустрэў Пантыфіка на ўваходзе ў палац і правёў у прыватныя апартаменты, дзе адбылася кароткая размова. Падчас яе былі абмеркаваны некаторыя міжнародныя пытанні, а таксама роля Касцёла ў жыцці мексіканскага грамадства. Затым Папе былі прадстаўлены члены сям’і кіраўніка дзяржавы і некаторыя члены ўрада. Адначасова адбылася сустрэча паміж кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і губернатарам штата Гуанахуата.







All the contents on this site are copyrighted ©.