2012-03-25 13:38:37

Буйныя мексіканскія газеты: Папа – наш сябар


RealAudioMP3 Тэматыка артыкулаў у сённяшняй мексіканскай прэсе амаль выключна датычыць візіту Бэнэдыкта ХVI у краіну. Выданне “А.М.” абямяркоўвае прывітальную прамову Святога Айца ў аэрапорце і яго сустрэчу з Прэзідэнтам Мексікі Феліпэ Кальдэронам. Выданне акцэнтуе асуджэнне з боку Папы незаконнага гандлю наркотыкамі. На першых старонках газеты змешчаны здымак Святога Айца і пад ім надпіс: “Вітай Святы Ойча – наш сябар. Дзякуем за тое, што ты прынёс супакой і радасць у нашыя сэрцы”. “А.М.” піша аб 36 тыс. маладых людзей на сустрэчы с Папам у Леоне і 20 тыс. у Гуанахуато. Штодзённік “El Heraldo” выйшаў сёння пад тытулам: “Бэнэдыкт – наша надзея ў цемры”. На першай старонцы словы Папы падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Кальдэронам: “Я малюся за ахвяраў насілля”. У выданні падкрэсліваецца важнасць і гістарычнасць візіту Пантыфіка, адзін з артыкулаў выйшаў пад загалоўкам: “Папа сярод нас: гістарычны момант для Гуанахуата і Мексікі”. Называецца агульная колькасць удзельнікаў сустрэч са Святым Айцом – 700 тыс.

Мексіканская “Correo” нагадвае словы Бэнэдыкта ХVI, сказаныя на борце самалёта па дарозе ў Мексіку, што марксісцкая ідэалогія не адпавядае рэчаіснасці. Чарговае буйное выданне “Millenio” цытуе словы Святога Айца аб тым, што Касцёл павінен зрабіць усё магчымае ў барацьбе з гандлем наркотыкамі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.