Бэнэдыкт XVI заклікаў
з энтузіазмам сведчыць аб прыгажосці веры. З такімі словамі Папа звярнуўся да ўдзельнікаў
канферэнцыі “Радасць і надзея”, якая пачалася 24 сакавіка ў Лурдзе. Яна арганізавана
Канферэнцыяй Біскупаў Францыі, каб годна адсвяткаваць 50-годдзе з дня адкрыцця ІІ
Ватыканскага Сабора. У двухдзённым мерапрыемстве прымуць удзел каля 2,5 тыс. біскупаў,
святароў, дыяканаў і свецкіх. Дэвіз сустрэчы: “Радасць і надзея”, нагадвае аб адным
з самых важных дакументаў Сабора – пастырскай канстытуцыі пра Касцёл ў сучасным свеце
“Gaudium et spes”. Мэта форума заключаецца ў тым, каб “патлумачыць католікам, якім
чынам ІІ Ватыканскі Сабор абнавіў іх спосаб быцця хрысціянамі”, а таксама “паказаць,
як Сабор дазволіў Касцёлу падрыхтавацца да перамен, якія адбыліся ў свеце”.
У
сваім відэапасланні Папа адзначыў, што ІІ Ватыканскі Сабор “застаецца знакам Бога
для нашага часу” і “уяўляе вялікую сілу для будучыні Касцёла”. Святы Айцец выказаў
спадзяванне, што канферэнцыя і святкаванне гадавіны Сабора паспрыяюць духоўнаму і
пастрыскаму абнаўленню Францыі. Акрамя таго, Пантыфік заклікаў да больш глыбокага
вывучэння дакументаў Сабора, “каб зрабіць іх плённымі сёння”.
Бэнэдыкт XVI
нагадаў, што аднаўленне Касцёла адбываецца праз сведчанне вернікаў. “Неабходна з энтузіазмам
сведчыць аб прыгажосці веры”, - сказаў Папа. Ён звярнуў увагу на прыклад св. Бернадэтты
з Лурда і Паліны Жарыко, “якія ўзнялі ў далі Касцёлу новы місіянерскі імпульс”, а
таксама св. Жаны Д’арк, “прыклад якой паказвае аб магчымасці нясення Евангелля ў сэрца
трагічных падзеі і гісторыі Касцёла”.
Удзельнікі форума ў Лурдзе будуць разважаць
над трыма асноўнымі тэмамі: Хрыстус, Касцёл і чалавек. Аб іх будуць прамаўляць у сваіх
дакладах французскія іерархі, сярод якіх арцыбіскуп Парыжскі кардынал Андрэ Вэн-Труа.
Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з дзевяццю відэасведчаннямі падрыхтаванымі
франзускім каталіцкім тэлебачаннем “KTO”.